Назіральнік Below are the 11 most recent journal entries recorded in the "viasnianka" journal:
лістапада 20, 2009
10:28 pm

[Спасылка]

Сістэма імгненных паведамленняў для інтравертаў: Ціха! — Я думаю

Джо Кісэл

Гэты артыкул спачатку апынуўся на TidBITS 04.04.2008 ў 05.12.

Нязменны адрас арыгінала гэтага артыкула: http://db.tidbits.com/article/9544

Працяг.

Ціха! — Я думаю

У выпадку з імгненнымі паведамленнямі дрэнная здольнасць інтравертаў мець справу з перашкодамі дзейнічае некалькімі спосабамі. Першае, вядома, — гэта сама думка пра нешта, што выскоквае на вашым экране і вымагае неадкладнае размовы. Я вам дам асабісты прыклад. )

(Пракамэнтаваць)

кастрычніка 8, 2008
05:28 pm

[Спасылка]

Сістэма імгненных паведамленняў для інтравертаў: І - значыць інтраверт
Джо Кісэл

Гэты артыкул спачатку апынуўся на TidBITS 04.04.2008 ў 05.12.
Нязменны адрас арыгінала гэтага артыкула: http://db.tidbits.com/article/9544

Працяг.

І - значыць інтраверт


Пачнем з таго, што, як ад 25 да 50% насельніцтва свету (у залежнасці ад таго, хто лічыць) я - інтраверт. Звычайна памылкова лічыцца, што слова "інтраверт" азначае некага, хто сарамлівы, панурысты, баіцца кампаніяў альбо каму не стае камунікацыйных навыкаў. Калі вы хоць некалі бачылі, як я раблю даклад перад вяликай групай карыстальникаў кампутараў Mac, вы безумоўна ведаеце, што гэтае азначэнне мне зусім не адпавядае! Я буду ахвотна стаяць перад сотнямі ці тысячамі людзей, рабіць прамову, адказваць на пытанні, жартаваць, і звычайна здольны трымаць групу зацікаўленай і далучанай. Ва ўсякім разе, я маю рэпутацыю гаваркога чалавека ў сацыяльных сітуацыях, які пераскоквае з адной тэмы на іншую - і чалавека, які сыходзіць сярод апошніх. Я люблю людзей і адчуваю сябе адпаведна і камфортна ў кампаніі любога памеру.

Далей )

(2 камэнтара | Пракамэнтаваць)

жніўня 29, 2008
05:08 pm

[Спасылка]

Сістэма імгненных паведамленняў для інтравертаў
Джо Кісэл

Гэты артыкул спачатку апынуўся на TidBITS 04.04.2008 ў 05.12.
Нязменны адрас арыгінала гэтага артыкула: http://db.tidbits.com/article/9544

Час ад часу нехта мне знаёмы задае мне звычайнае і лагічнае пытанне: "Які твой кантакт iChat (ці Skype)? Звычайна мой адказ такі - я даю ім гэтую інфармацыю разам з вялікім папярэджаннем: я амаль ніколі не бываю падлучаны. Далей )

(2 камэнтара | Пракамэнтаваць)

траўня 12, 2007
12:34 pm

[Спасылка]

Далейшыя думкі
У цэнтры ўсяго гэтага - свабоднаe ПЗ нейкага кшталту. Дакладныя ліцэнзійныя патрабаванні яшчэ нявызначаныя, і, напэўна, будуць залежыць ад праекту. Тут патрэбная такая ж глыбіня думкі, што ўвайшла ў GNU General Public License, і гэтая ліцэнзія - добры пачатак.

Далей )

(5 камэнтароў | Пракамэнтаваць)

сьнежня 13, 2006
08:34 pm

[Спасылка]

Вучымся ў грамадзянскага будаўніцтва
Мой сябра Пітар Левін звярнуў маю ўвагу на тое, што варта ўжыць аналогію паміж распрацоўкай праграмнага забеспячэння і грамадзянскім будаўніцтвам (будаўніцтвам мастоў, дамбаў і каналізацыі), каб удакладніць патэнцыйную структуру разгляданай экасістэмы. Вось некаторыя думкі, натхнёныя гэтым:

Далей )

(Пракамэнтаваць)

лістапада 28, 2006
01:05 pm

[Спасылка]

Новы стыль распрацоўкі
Што патрэбна - гэта нейкая гібрыдная камбінацыя заказнае й каробкавае распрацоўкі, якая лепей адпавядае патрабаванням ПЗ грамадскай інфраструктуры.

Як павінна выглядаць такая распрацоўка? Якая "экасістэма" суб'ектаў патрэбная для яе падтрымкі? Вось некаторыя думкі на гэты конт:

Далей )

(2 камэнтара | Пракамэнтаваць)

красавіка 20, 2006
06:17 pm

[Спасылка]

Патрэбы праграмнага забеспячэння грамадскай інфраструктуры

Разгледзім патрабаванні да ПЗ грамадскай інфраструктуры. Яны ўлучаюць:

Далей )

(Пракамэнтаваць)

сьнежня 20, 2005
01:45 pm

[Спасылка]

Культура распрацоўкі праграм

Традыцыйная распрацоўка праграм трапляе ў две агульныя катэгорыі: каробкавая і заказная. Каробкавае ПЗ пішуць кампаніі па распрацоўцы ПЗ (іх часта клічуць ISV, Independent Software Vendors, незалежнымі гандлярамі ПЗ), якія вырабляюць праграму і пасля прадаюць адзін прадукт шмат якім пакупнікам. Заказнае ПЗ пішуць альбо незалежныя арганізацыі па дамове, альбо ўласныя праграмісты - для пэўнага карыстальніка. Агульныя элементы могуць быць выкарыстаныя паўторна для новага праекту, але кожная праграма цалкам унікальная.

Далей )

(Пракамэнтаваць)

кастрычніка 18, 2005
06:00 pm

[Спасылка]

Праграмы-доўгажыхары-3
Сённяшні сусвет і праграмы для грамадскай інфраструктуры

Свет зараз адрозніваецца ад таго, якім ён быў нават
дзесяцігоддзе альбо два таму.

Read more... )

(Пракамэнтаваць)

ліпеня 23, 2004
07:16 pm

[Спасылка]

Другая частка перакладу тэксту пра праграмы, што павінны жыць доўга

Дагэтуль праграмы былі кароткатэрміновага ўжывання

З іншага боку, заўсёды лічылася, што праграмы будуць замененыя ў бліжэйшай будучыні (успомніце праблему 2000 году). Большасць праграмістаў назірае пастаяннае абнаўленне і замену праграм, якія былі напісаныя раней за іх і ідзе тым жа шляхам, калі стварае свае. У першыя дні існавання кампутарных праграмаў праграмы былі шчыльна звязаныя з апаратурай, на якой працавалі, і як толькі апаратура замянялася на новую, лепшую, ствараліся новыя праграмы для працы на ёй. Напачатку шмат выпадкаў выкарыстання вылічайнай магутнасці былі новымі - то былі першыя метады дастасавання праграм да праблемаў, якія датуль вырашаліся ўручную альбо не вырашаліся зусім. Свет прызвычаiўся да факту, што кампутарныя праграмы былi альтернатывай традыцыйным метадам, i iхным галоўным адрозненнем былi спецыяльныя мажлiвасцi i памяньшэнне выдаткаў.

Read more... )

Дзякуй [info]hellsing_666

Настрой: good

(1 камэнтар | Пракамэнтаваць)

ліпеня 21, 2004
05:11 pm

[Спасылка]

Праграмы, якія жывуць дзвесце год
Убачыў я цікавы артыкул "Software That Lasts 200 Years" ды захацеў [паспрабаваць] перакласці. Глядзіце, крытыкуйце. Гэта зусім пачатак.

Праграмы, якія жывуць дзвесце год

Тыповая фірма, што выпускае "каробкавае" (арыентаванае на шырокія
колы спажыўцоў, прадаецца ў каробках) праграмнае забеспячэнне
мае структуру і культуру, якія не адпавядаюць доўгатэрміновым
патрэбам грамадства ў праграмах, што сталі б часткай яго
інфраструктуры. У гэтым эсэ абмяркоўваецца экасістэма, патрэбная
для распрацоўкі, якая больш задаволіць гэтыя патрэбы.

Я сачыў за дакументамі і выступамі масачусэтскага дзяржаўнага
выканаўчага офісу па кіраванні і фінансах, дакументамі якія маюць
дачыненне да яго патрэбаў у галіне інфармацыйных тэхналогіяў.
Дзякуючы гутаркам з сакратаром Крысам і дакументам, якія
падрыхтаваў ён і іншыя ўрадоўцы, я прыйшоў да погляду на
распрацоўку праграм з зусім новае перспектывы. Гэтае эсэ спрабуе
прадставіць гэтую перспектыву і разгледзець некаторыя высновы з яе.

Шмат рэчаў у грамадстве доўгатэрміновыя.

У шмат якіх сваіх памкненнях мы ствараем інфраструктуру для
падртымкі нашага жыцця, на якую потым различваем доўгі час.
Мы заўсёды будавалі жытло. У большай частцы нашай гісторыі будоўля
ці купля дома была галоўным крокам да росту. Будынак пасля гэтага
абслугоўвалі й выкарыстоўвалі, часта на працягу ўсяго жыцця
будаўніка, а шмат калі - і пасля. Кампаненты замянялі па меры іх
старэння, і сам праект часта браў пад увагу старэнне і амартызацыю.
Калі патрэбы мяняліся, дом маглі перарабіць. Увогуле, лічылася, што
перыяды зменаў дома вымяраліся дзесяцігоддзямі.

Таксама і чалавечыя грамадствы стваралі інфраструктуру, якая,
аднойчы пабудаваная, выкарыстоўвалася і на яе спадзяваліся
доўгі перыяд часу. Такая інфраструктура ўключае дарогі, масты,
сістэмы распаўсюду вады і энергіі, каналізацыю, марскія парты і
аэрапарты, зоны грамадскага адпачынку. Яны таксама пасля таго, як
былі пабудаваныя, выкарыстоўваліся і абслугоўваліся без вялікіх
зменаў, часта цягам многіх дзесяцігоддзяў альбо нават вякоў.

Настрой: geeky

(2 камэнтара | Пракамэнтаваць)

Распрацавана LiveJournal.com

Рэклама